Home

Advertisement

Customize

Dec. 6th, 2009

ангіна, мастацтва, жыццё...

Цікава, што пасля хваробы свет падаецца ідэальным.Паспрабую захаваць гэтыя адчуванні. Быў такі момант учора, калі падумала, што мне больш нічога ня свеціць, але сёння прачнулася з 35,5. ЖЫВУ!:))Даўно ня слухала ULIS, сёння неяк ўсе тэксты і астатняе ўспрымалася інакш, напэўна крыху падараслела, тым болей раней вабілі цяжкія альбомы, а зараз пацягнула на старажытныя. Вось так...Слухаю рэтра, крэслю галерэю сучаснага мастацтва ў стылі японскага мінімалізму. Жадаецца перайсці ў жыцці на беларускую мову, але ўсе мае спробы заўжды абламваюцца недзе на тыдні практыкі.Паглядзела сёння "Хаціко" можа і банальна, але вельмі душэўна.:)

Aug. 28th, 2009

Хутка восень...


Aug. 27th, 2009

Люблю

Прайсці па заснежаных вуліцах
Шэрага гораду...
Са старым "зенітам"
І тваёй усмешкай.
Зачыненыя кавярні не пазнаюць нас,
Бо святло, калі ідзе праз шкло,
Змяняе колер,
Як людзі, што жывуць у праменні веры і жыцця.

Aug. 25th, 2009

З падручніка




Копіі

Перамалёўваць Давінчы,
Седзячы на падваконні.
Пад музыку, запісаную сябрам,
Мільярды ліній сыходзяцца ў жыццё,
Што мінае з хуткасцю маёй усмешкі.

Jun. 19th, 2009

Натуршчыца


Advertisement

Customize